Для выхаванцаў групы № 7 фарміраванне цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы адбываецца праз знаёмства з творамі беларускай мастацкай літаратуры. Дзеці разам з выхавацелямі і быцькамі чытаюць і слухаюць казкі, пацешкі, вершы, знаёмяцца з народнымі гульнямі. Адной з самых любімых казак, з якой пасябравалі дзеці, стала «Каза-манюка». Выхаванцы самастойна расказалі і, ператварыўшыся ў артыстаў, паказалі казку гледачам. А потым стварылі сваю кнігу-казку «Каза-манюка», у якую ўвайшлі малюнкі, створаныя дзецьмі разам з бацькамі.